Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Вільні з міністрам па справах ЕС Аўстрыі

Сустрэча Святланы Ціханоўскай і міністра па справах ЕС і Канстытуцыі Аўстрыі Караліне Эдтштадлер / twitter.com/k_edtstadler
Сустрэча Святланы Ціханоўскай і міністра па справах ЕС і Канстытуцыі Аўстрыі Караліне Эдтштадлер / twitter.com/k_edtstadler

Вена падтрымлівае грамадзянскую супольнасць у Беларусі, заявіла міністр па справах ЕС і Канстытуцыі Аўстрыі Караліне Эдтштадлер пасля сустрэчы са Святланай Ціханоўскай. Сустрэча адбылася ў Вільні. Пра гэта аўстрыйскі міністр распавяла ў Twitter.

Яна прызналася, што "ўражаная мужнасцю і дзейнасцю Святланы Ціханоўскай", і яшчэ раз заявіла пра пазіцыю Аўстрыі па беларускім пытанні: "Мы дакладна стаім на баку дэмакратыі і законнасці".

Падчас паездкі Эдтштадлер наведвае шэраг краін, у тым ліку Латвію і Літву. Тут адной з тэм перамоў стаў "міграцыйны ціск на знешнія межы ЕС".

"Еўразвяз не можа дазволіць шантажаваць сябе", — казала Эдтштадлер перад пачаткам візіту. Паводле яе слоў, у ЕС бачаць, што трэція краіны спрабуюць выкарыстоўваць нелегальную міграцыю як сродак ціску.

"Гэта патрабуе ўмацавання сувязяў з нашымі партнёрамі па ЕС, асабліва на яго знешніх межах", — заўважыла аўстрыйскі міністр.

На мінулым тыдні прадстаўніцтва ЕС у Беларусі абвясціла дэмарш беларускаму МЗС "у сувязі з незаконнымі пераходамі мяжы з боку Беларусі ў Еўрапейскі саюз" і настойліва папрасіла "улады Беларусі спыніць гэтую практыку". У беларускім МЗС ўсе абвінавачванні не прызнаюць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі