Сёння назавуць лаўрэатаў прэміі MTV Europe Music Awards

За ўзнагароду ў намінацыі "Лепшы выканаўца" у гэтым годзе будуць змагацца Бруна Марс, Эмінэм, Jay Z, Джасцін Бібер і Джасцін Цімберлэйк. На званне "Лепшай выканаўцы" прэтэндуюць Кэці Пэры, Лэдзі Гага, Селена Гомес, Тэйлар Сфіт і Майлі Сайрус. У катэгорыі "Лепшая песня" прадстаўлены Locked Out of Heaven Бруна Марса, Get Lucky французскага дуэта Daft Punk, Diamonds Рыяны, Thrift Shop тандэма Macklemore & Ryan Lewis сумесна з Wanz і Blurred Lines Роберта Ціка, запісаная пры ўдзеле Фарэла Уільямса і рэпера T.I., паведамляе РІА "Новости".



Таксама прэмія ўручаецца ў намінацыях "Прарыў года", "Лепшы новы артыст", "Лепшы рок-гурт", "Лепшы хіп-хоп праект", "Лепшы жывы выступ", "Лепшае відэа" і іншых.

Спявачку Рыяну выгналі з мячэці за "смелую фотасесію" (фота)
 

Фота — AFP
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі