Сёння пачнецца анлайн-чытанне рамана Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”

Сёння пачнецца анлайн-чытанне рамана Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”

13 красавіка ў Мінску ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры ў межах праекта “Чытаем класіку разам” пачнецца анлайн-чытанне славутага рамана Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”. Пачатак а 16-й гадзіне. Кожны з удзельнікаў прачытае па адной з глаў. Акцыя працягнецца каля двух тыдняў і ў ёй паўдзельнічае каля 50 чалавек —  артысты, культурныя і грамадскія дзеячы, журналісты, бізнэсоўцы. Пагадзіліся некалькі міністраў — міністр замежных спраў Уладзімір Макей, міністр адукацыі Ігар Карпенка, міністр культуры Юрый Бондар. Таксама раман Караткевіча будуць чытаць намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Андрэй Кунцэвіч, гендырэктар Купалаўскага тэатру Павел Латушка, паведамляе minsknews.by.

Анлайн-чытанне будзе адбывацца на YouTube-канале Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі