Том Ёрк паказаў загадкавы вініл (фота)

Том Ёрк запосціў у сеціве фота белай вінілавай кружэлкі. Тое самае зрабіў прадзюсар Radiohead Найджэл Годрыч.
Ніякіх тлумачэнняў яны не пакінулі, але, верагодна, гаворка ідзе пра сольную працу Ёрка. Таму што Radiohead фізічна не маглі запісаць нешта новае (бо бубнач і гітарыст гурта акурат занятыя сольнымі праектамі). Апроч таго, дызайн вокладкі да пласцінкі вельмі нагадвае афармленне першага сольніка Тома Ёрка, і хутчэй за ўсё, зроблены Стэнлі Донвудам.


Не зразумела таксама і тое, рыхтуе лідар Radiohead і Atoms for Peace паўнавартасны альбом ці толькі сінгл. Затое вядома, што днямі Ёрк інкогніта дыджэіў у Лос-Анжэлесе, магчыма, такім чынам музыка правяраў, як танцпол адрэагуе на яго новыя трэкі.

Паводле zvuki.ru

Фота: www.factmag.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі