Трое сутак невядома, дзе знаходзіцца мінскі лекар-анколаг, затрыманы АМАПам

Трое сутак невядома, дзе знаходзіцца мінскі лекар-анколаг, затрыманы АМАПам

Трое сутак невядома, дзе знаходзіцца Віктар Хвашчэўскі, мінскі лекар-анколаг, затрыманы АМАПам. Як паведамляе TUT.by, 19 чэрвеня ён вяртаўся з працы, калі трапіў пад "зачыстку", якую сілавікі праводзілі на тратуары праспекта Дзяржынскага. Там быў "ланцуг салідарнасці". Хвашчэўскі пабачыў знаёмую і спыніўся, яны размаўлялі. АМАПаўцы адштурхнулі сяброўку, а яго кінулі ў аўтазак. Затрымалі і дзяўчыну, якая гэта здымала на тэлефон. Чакаецца, што ў панядзелак лекара будуць судзіць.

Віктар Хвашчэўскі — хірург-анколаг вышэйшай катэгорыі, стаж яго працы складае больш за дваццаць гадоў. Ён працаваў у прыватным медцэнтры "Сёмае неба".

Для Хвашчынскага гэта было першае затрыманне ў жыцці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі