“Тры расейскія літары” ад гурта Zigzag

11 сакавіка ў фальварку “Добрыя мыслі” адбудзецца Unplugged-прэзентацыя новага кліпа гурта Zigzag на песню “Тры расейскія літары”, прысвечаную антыглабалізму, барацьбе супраць мацюкоў, блатной культуры і “адвёрткі”. Цікава тое, што калі папярэдні кліп гурта на песню “Song Of The Wave” перыядычна з’яўляўся на тэлеканалах, то новага відэа па зразумелых прычынах па тэлебачанню мы не ўбачым. Але яго выклалі ў Інтэрнэт на адрас zigzag.n5.ru.

Вакаліст і гітарыст гурта Ігар Загумёнаў, а таксама аўтар кампазіцыі, стаў рэжысёрам і аніматарам роліка. Нагадаю, што раней ён ужо здымаў кліп на песню “Mine-Free World”, які ўжо вядомы тэлегледачам.

І дадам, што гэтай песняй музыкі адышлі ад сінт-поп рамантыкі ў бок жорсткага электрапанка, чым, хутчэй за ўсё, пазбавілі песні не толька тэле, але і радыёэфіраў беларускіх FM-станцый.

Фота: music.fromby.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі