У Баранавічах безбілетніца схапіла за валасы кантралёра і ўдарыла яе рукой
У Баранавічах у рэйсавым аўтобусе адбыўся напад на кантралёра-рэвізора. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Следчы камітэт, здарэнне адбылося 2 сакавіка. Кантралёры зайшлі ў аўтобус на прыпынку і падчас руху пачалі правяраць праязныя білеты. Адна з жанчын аказалася безбілетніцай. Штраф плаціць яна адмовілася, схапіла кантралёра за валасы і некалькі разоў ударыла ёй у твар.
У дачыненні 44-гадовай жанчыны распачалі крымінальную справу, артыкул — "гвалт ці пагроза гвалту ў адносінах службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі". Ёй пагражае штраф ці нават пазбаўленне волі на тэрмін да 5 гадоў.
Напады на кантралёраў у Баранавічах адбываліся і раней. У кастрычніку 2018 года 37-гадовая безбілетніца, якая прыехала ў горад са сталіцы, штурхнула кантралёрку, выцяла яе кулаком па шчацэ, выкруціла рукі і нанесла ўдар сумачкай па твары. Затрыманне хуліганкі праводзіла міліцыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.