У Беларусі прызналі небяспечнымі расійскія парашкі для мыцця дзіцячай бялізны

Парашкі не прайшлі праверку па "паказчыку вострай таксічнасці " / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Парашкі не прайшлі праверку па "паказчыку вострай таксічнасці " / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Дзве маркі расійскага парашку для мыцця дзіцячай бялізны прызнаныя ў Беларусі небяспечнымі. Гаворка ідзе пра парашкі "Ушастый нянь" і "Аистенок". Небяспеку па выніках лабараторных даследаванняў выявілі спецыялісты Гродзенскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Яны сцвярджаюць, што гэтыя сродкі не адпавядаюць "патрабаванням па паказчыку вострай таксічнасці і класу небяспекі".

Небяспечнымі прызнаныя парашок "Ушастый нянь" з першых дзён жыцця, для ўсіх тыпаў мыцця, які вырабляе філіял кампаніі "Неўская касметыка" у Ангарску, і эка парашок з Санкт-Пецярбурга "Аистенок", бесфасфатны экалагічны сродак для мыцця адзення і бялізны дзяцей і людзей з адчувальнай скурай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі