У Беларусі сёлета загінула больш за 90 дзяцей
Было нямала выпадкаў, калі дзеці выпадалі з вокнаў
У Беларусі сёлета ў студзені-верасні загінула 94 дзіцяці (на чвэрць больш, чым у аналагічны перыяд 2023-га), паведамляе Генпракуратура. Там кажуць, што ў "нашай краіне складваецца негатыўная тэндэнцыя, звязаная з павелічэннем росту выпадкаў гібелі дзяцей ад знешніх прычын". З 2021 года загінула больш за 400 дзяцей: 113 патанулі, 70 загінулі ў аварыях, 37 — на пажарах, было 21 падзенне з вышыні. А яшчэ былі суіцыды, лічбу якіх не назвалі.
У кастрычніку 2024-га лічба загінулых дзяцей вырасла. Вядомы выпадак у Петрыкаўскім раёне, калі пад коламі грузавіка МАЗ загінуў 5-гадовы хлопчык. У Віцебскай вобласці дзіця загінула на пажары, на Міншчыне — двое дзяцей.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.