У Беларусі затрыманыя кіраўнікі некалькіх малаказаводаў — "Наша Ніва"

Вытворчасць сыроў, ілюстрацыйнае фота

Вытворчасць сыроў, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Кіраўнікі адразу некалькіх вядучых дзяржаўных малаказаводаў былі затрыманыя напярэдадні ў Беларусі. Пра гэта піша "Наша Ніва" са спасылкай на некалькі крыніц. Гаворка ідзе пра кіраўніцтва Лепельскага малочнага камбіната, а таксама філіялы Магілёўскай кампаніі "Бабушкіна крынка". Абсалютная большасць акцый гэтага ААТ належыць дзяржаве.

Былі затрыманні і ў іншых гарадах краіны, але адносна іх няма дакладнай інфармацыі. Сутнасць прэтэнзій пакуль невядома, але выданне мяркуе, што прычынай затрымання маглі стаць падазрэнні ў карупцыі і махінацыі пры продажы малака ў Расію. Па падобным сцэнары развівалася так званая "цукровае справа". Затрыманых кіраўнікоў заводаў тады абвінавацілі ў пастаўках за адкаты таннай прадукцыі ў Расію.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі