У дзіцячым летніку пад Ваўкавыскам застрэліўся міліцыянт — СМІ
Пад Ваўкавыскам застрэліўся міліцыянт / pexels.com, ілюстрацыйнае фота
У дзіцячым летніку застрэліўся міліцыянер. Здарэнне адбылося ў ноч з серады на чацвер у Ваўкавыскім раёне, піша volkovysk.eu.
Сілавік нёс дзяжурства ў летніку "Рось". Яму быў 21 год.
Іншых падрабязнасцяў пакуль няма.
У самім летніку журналістам сайта "Зеркало" заявілі, што ніякага самагубства не было. Таксама супрацоўніца паведаміла, што міліцыя сапраўды дзяжурыць у корпусе летніка, дзе жывуць дзеці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.