У Дзісне п’яны пенсіянер душыў медработніцу на працоўным месцы

У Дзісне п’яны пенсіянер душыў медработніцу на працоўным месцы

У Дзісне ў Міёрскім раёне п’яны пенсіянер душыў медработніцу на працоўным месцы. Як інфармуе прэс-служба міліцыі Віцебскай вобласці, здарэнне адбылося ў мясцовай бальніцы 26 снежня. 65-гадовы мужчына прыйшоў да фельдшара і патрабаваў неадкладнай дапамогі. Пры гэтым ён быў у стане алкагольнага ап’янення. Калі фельдшар сказала, што яму кепска з-за празмернага ўжывання алкаголю, мужчына раз’юшыўся.

Зламыснік накінуўся на жанчыну, якая была ў кабінеце адна. Ён схапіў яе і стаў душыць. Аднак пасля адпусціў і сышоў. Фельдшар патэлефанавала ў міліцыю. У адносінах пенсіянера распачалі крымінальную справу, артыкул — "Пагроза забойствам, прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў ці знішчэннем маёмасці” (арт. 186 КК).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі