У Гродне пасажыр зняў штаны перад кіроўцам тралейбуса

У Гродне пасажыр зняў штаны перад кіроўцам тралейбуса

Пасажыры тралейбуса №8 у Гродне ўвечары 12 лістапада сталі сведкамі незвычайнага відовішча, піша "Гродзенская праўда". Здарэнне адбылося прыпынку транспарту на бульвары Ленінскага Камсамола. 

Адзін з пасажыраў тралейбуса хуліганіў і парушаў грамадскі парадак. Пры гэтым ён не рэагаваў на заўвагі, таму кіроўца на прыпынку загадаў мужчыну выйсці. Але ў адказ на гэта пасажыр спусціў штаны і стаў паказваць кіроўцу свае палавыя органы. Нехто з пасажыраў выклікаў міліцыю. Нарад затрымаў скандаліста.

На мужчыну пачалі крымінальную справу за хуліганства. Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі