У Кіеве заявілі, што "Пуцін плануе правесці прымусовую мабілізацыю"
"Пуцін плануе правесці прымусовую мабілізацыю" на тэрыторыі акупаваных Запарожскай і Херсонскай абласцей Украіны. Пра гэта ў сераду заявіла Галоўнае ўпраўленне выведкі Мінабароны Украіны. З гэтай мэтай там арганізуюць "псеўдарэферэндумы". "ФСБ РФ плануе кінуць "мабілізаваных" украінцаў на самыя гарачыя ўчасткі фронту на штурм пазіцый ЗСУ", заяўляе ўкраінскі бок. А каб яны не разбегліся, іх будуць вартаваць спецпадраздзяленні расійскай арміі, сцвярджаюць ва ўкраінскай выведцы. Адзначаецца, што "фактычна гэта спроба знішчыць Украіну рукамі саміх украінцаў".
Вядомы факт, што многія падраздзяленні расійскай арміі, фармаванняў так званых "Л/ДНР" панеслі значныя страты. З-за гэтага ў Данецку і Луганску правялі татальную мабілізацыю. Спачатку забралі студэнтаў ВНУ, а пасля і выкладчыкаў. Іх без навучання адпраўлялі на фронт ваяваць з украінскімі войскамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.