У Кітаі нарадзіўся трохвокі парсючок з двума лычамі (фота, відэа)
У Кітаі нарадзіўся трохвокі парсючок з двума лычамі. Адбылося гэта на ферме на паўднёвым захадзе краіны, паведамляе ў Twitter агенцтва "Сіньхуа". Гаспадыня парсючка Хэ Жусянь кажа, што спачатку баялася незвычайную жывёлу, але пасля прызвычаілася.
Адзначаецца, што парсючку цяжка харчавацца самастойна, таму яго кормяць малаком з бутэлькі.
Watch it! Piglet born with 2 snouts, 3 eyes in SW China pic.twitter.com/zJyc5nXEO7
— China Xinhua News (@XHNews) 18 октября 2016 г.