У Круглянскім раёне абрынулася сцяна былога склада, пацярпела жанчына
У Круглянскім раёне абрынулася сцяна былога склада, пацярпела 60-гадовая жанчына. Здарэнне адбылося ўвечары 12 лютага ў вёсцы Прыгані-2. Як інфармуе прэс-служба МНС Магілёўскай вобласці, быў зафіксаваны самачынны разбор будынка, які не эксплуатаваўся. Драўляная сцяна абрынулася і заціснула ногі пенсіянеркі. Яе вызвалялі ратавальнікі. У пацярпелай зламаныя абедзве нагі, чэрапна-мазгавая траўма. Жанчыну шпіталізавалі ў Круглянскую цэнтральную раённую бальніцу.
Высвятляюцца ўсе абставіны здарэння.
Фота: mogilev.mchs.gov.by