У крымскім Сімферопалі спалілі пудзіла Эрдагана (фотафакт)
У Сімферопалі спалілі пудзіла прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана. Пудзіла зрабілі з саломы, а на яго галавы прымацавалі фотаздымак турэцкага лідара. Акцыя адбылася перад будынкам Савета міністраў Крыма, паведамляюць Українські Новини.
Нагодай для акцыі стаў інцыдэнт са збітым расійскім самалётам-бамбардзіроўшчыкам на турэцка-сірыйскай мяжы.
25 лістапада, на наступны дзень пасля крушэння самалёта Су-24, будынак Турцыі ў Маскве закідалі камянямі. 26 лістапада такая ж акцыя прайшла каля турэцкага консульства ў Новарасійску. Яе ўдзельнікі спалілі сцяг Турцыі.
Анкара запатрабавала ад Расіі забяспечыць абарону дыпламатычных місій. У сувязі з акцыямі ў Маскве і Новарасійску міністэрства замежных справаў Турцыі выклікала расійскага амбасадара, перадае meduza.io
Фота: Твітэр