У Лондане з'явіўся помнік Эмі Уанхаўс
Ён усталяваны ў Дзень нараджэння спявачкі недалёка ад яе дому.
У лонданскім раёне Камдэн з'явіўся помнік Эмі Уайнхаўс. Усталявалі яго 14 верасня, у гэты дзень спявачцы споўніўся б 31 год.
Аўтарам манумента ў натуральную велічыню стаў Скот Ітан. Помнік знаходзіцца на ўваходзе ў будынак Stables Market, недалёка ад дома, дзе жыла і памерла Уайнхаўс у ліпені 2011 года.
Ітан кажа, што хацеў паказаць Эмі "у позе, якая б адлюстроўвала яе сілу, але ў той жа час, намякала на яе ўразлівасць". Маўляў, "рука на сцягне, паварот галавы, памятая спадніца, паварот ступні — гэта тыя маленькія дэталі, праз якія прамалёўваецца асоба".
Паводле music.com.ua
Фота: www.metronews.ru, samaratoday.ru