У Магілёве была бойка ў машыне хуткай меддапамогі

У Магілёве была бойка ў машыне хуткай меддапамогі

У Магілёве была бойка ў машыне хуткай меддапамогі. 57-гадовы пацыент, які не хацеў ехаць у бальніцу, напаў на 40-гадовага санітара і некалькі разоў ударыў яго. Як паведамляе БЕЛТА, санітар пасля звярнуўся ў міліцыю і расказаў пра здарэнне.

Высветлілася, што "хуткую" выклікалі сваякі мужчыны, які быў у стане алкагольнага ап'янення. Яму стала кепска, і яны палічылі, што патрэбна меддапамога. Аднак мужчыне гэта не спадабалася. Спачатку ён сварыўся з медыкамі, а пасля напаў на аднаго з іх з кулакамі. Па факце хуліганства распачалі крымінальную справу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі