У Магілёве пастаўлены на падзарадку тэлефон справакаваў пажар
У Магілёве пастаўлены на падзарадку тэлефон справакаваў пажар. Як паведамляе абласное ўпраўленне МНС, здарэнне адбылося ўвечары 9 лютага ў пакоі на пятым паверсе інтэрната Магілёўскага рамонтнага завода, які размяшчаецца па вуліцы Чалюскінцаў.
На ўзгаранне зрэагавала аўтаматычная пажарная сігналізацыя, таму ніхто не пацярпеў. Пашкоджаная пасцель і абшыўка канапы.
На фотаздымках з месца здарэння бачна, што на канапе ляжаў смартфон, пастаўлены на падзарадку. Да электрасеткі яго падключылі праз падаўжальнік і той загарэўся.
Дакладная прычына пажару высвятляецца.