У Мазыры Audi-80 урэзалася ў дрэва, загінула пасажырка
У Мазыры на вуліцы Ленінскай Audi-80 урэзалася ў дрэва, загінула пасажырка. Здарэнне адбылося каля 5-й гадзіны раніцы 16 верасня. Мяркуецца, што мужчына-кіроўца не саўладаў з кіраваннем. У выніку яго заціснула ў салоне разбітага аўтамабіля. Вызвалілі мужчыну з дапамогай спецінструментаў ратавальнікі. Яго шпіталізавалі.
Прэс-служба МНС Гомельскай вобласці паведамляе, што жанчына-пасажырка атрымала смяротныя траўмы і памерла на месцы здарэння.
Фота: mchs.gov.by