У мінскай клініцы зачынілі аддзяленне гастраэнтэралогіі — няма дактароў

6-я клініка ў Мінску

6-я клініка ў Мінску / Яндэкс

У мінскай 6-й гарадской бальніцы не працуе аддзяленне гастраэнтэралогіі, паведамляе тг-канал "Белыя халаты".

Паводле афіцыйнай версіі, так здарылася праз адсутнасць дактароў.

Пры гэтым у некаторых медыцынскіх установах, як падкрэсліваюць "Белыя халаты", кадравікі патрабуюць даведку пра несудзімасць. А калі кандыдат не можа ці не хоча яе прынесці, вакансіі цудоўным чынам знікаюць.

Медыкі прынялі актыўны ўдзел у пратэстах супраць зверстваў сілавікоў у 2020 годзе. Пасля гэтага іх працягваюць пераследаваць: звальняюць, арыштоўваюць і судзяць. Многія медыкі былі вымушаныя эміграваць з Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі