У мінскім метро не плануюць уводзіць дадатковыя меры бяспекі

У мінскім метро не плануюць уводзіць дадатковыя меры бяспекі

У мінскім метро не будуць уводзіць дадатковыя меры бяспекі ў сувязі з выбухам у метро Санкт-Пецярбургу. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар Мінскага метрапалітэна Андрэй Кузьмін:


"Мы заўсёды працуем у рэжыме павышанай пільнасці. Таму нейкіх дадатковых мер прымаць не збіраемся".


3 красавіка ў метро паміж станцыямі "Тэхналагічная" і "Сянная плошча" у Санкт-Пецярбургу адбыўся выбух, у выніку якога 10 чалавек загінулі і каля 50 атрымалі раненні.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі