Судзяць беларуску, якую летам затрымалі пасля вяртання з-за мяжы

Судзяць дзяўчыну

Судзяць дзяўчыну / viasna96

Кацярыну Быстракову абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў 2020 годзе паводле артыкула 342 КК, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Справу дзяўчыны разглядаюць 24 кастрычніка ў судзе Кастрычніцкага раёна Мінска. Працэс вядзе суддзя Іна Сівец.

Дзяўчына была за мяжой некалькі гадоў, але ў жніўні была затрымана па вяртанні ў Беларусь. На "пакаяльным відэа" яе прымусілі распавесці, як ёй было цяжка ў іншых краінах свету, па якіх яна вандравала, таму яна "прыняла рашэнне вярнуцца на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, каб працягваць жыць, працаваць, развівацца і ствараць сям'ю на нашай беларускай зямлі".

Паведамлялася, што ў яе тэлефоне знайшлі "доказы ўдзелу ў пратэсце".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі