У Мінску судзяць журналістаў — іх справа зноў паступіла ў суд

Галоўная рэдактарка TUT.by Марына Золатава на акцыі салідарнасці з затрыманымі калегамі / Еўрарадыё
Галоўная рэдактарка TUT.by Марына Золатава на акцыі салідарнасці з затрыманымі калегамі / Еўрарадыё

4 верасня суд Кастрычніцкага раёна Мінска разглядае справу шасці журналістаў незалежных СМІ — Надзеі Калінінай і Аляксея Суднікава (TUT.BY), Марыі Эляшэвіч, Сяргея Шчаголева, Мікіты Дубалекі ("Комсомольская правда в Беларуси"), Андрэй Шаўлюгі (БелаПАН). Іх вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, а байцы АМАПу, якія былі на першым пасяджэнні суда, наогул сцвярджаюць, што "людзі ў сініх камізэльках" каардынавалі пратэст.

Карэспандэнты былі затрыманыя 1 верасня падчас студэнцкай акцыі пратэсту ў цэнтры Мінска "для праверкі дакументаў". Першыя суткі пасля затрымання яны правялі ў Кастрычніцкім РАУС, затым іх перавялі ў ізалятар на Акрэсціна. Ніхто з затрыманых віну не прызнае, падкрэсліваючы, што на акцыі пратэсту выконвалі сваю працу, прычым будучы пазначанымі бэджамі і камізэлькамі з надпісам "Прэса".

2 верасня справу журналістаў суд адправіў на дапрацоўку.

Увечары 3 жніўня журналісты незалежных медыя прыйшлі да будынка МУС пагаварыць з міністрам Юрыем Караевым. Караеў прадказальна не выйшаў. Але затое падчас акцыі салідарнасці з затрыманымі журналістамі каля будынка МУС затрымалі фатографа TUT.by Дзмітрыя Брушко. Пазней яго адпусцілі, склаўшы пратакол за дробнае хуліганства — ён нібыта штурхнуў супрацоўніка міліцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі