У Мінску сутыкнуліся каршэрынгавы аўтамабіль і тралейбус, ёсць пацярпелыя
У Мінску сутыкнуліся перапоўнены каршэрынгавы аўтамабіль і пусты тралейбус, які ехаў у парк. Здарэнне адбылося 9 снежня ў 00:14 на вуліцы Чкалава. У аўтамабілі "Фольксваген Пола" знаходзіліся пяць чалавек: двое выйшлі з салона самастойна, іншых, у тым ліку і кіроўцу, вызвалялі ратавальнікі. У бальніцу з траўмамі рознай ступені цяжкасці завезлі ўсіх 5 чалавек, якія былі ў легкавіку, інфармуе прэс-служба сталічнага МНС.
Кіроўца тралейбуса падчас ДТЗ не пацярпела.
На месцы ДТЗ / 112.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.