У Мінску выпраўлялі памылку ў новых адрасных таблічках (фота)
У Мінску ў раёне чыгуначнага вакзала (на вуліцах Свярдлова, Кірава, Бабруйскай, Ульянаўскай, Ленанградскай, у завулку Міхайлаўскім) выпраўлялі памылку ў новых адрасных таблічках. Беларускамоўныя надпісы на іх выкананыя кірыліцай і лацінкай. У слове "вуліца", напісаным лацінкай, замест "u" паставілі "y", атрымалася не vulica, а vylica. Гэтую памылку хутка заўважылі.
Як інфармуе minsknews.by, індывідуальны прадпрымальнік, які выконваў замову па вырабе таблічак, спаслаўся на "чалавечы фактар". Памылку хутка выправілі. Як відаць на здымках, на таблічках з'явіліся налепкі з правільнымі назвамі.
На прадпрыемстве "Жыллёвая камунальная гаспадарка Кастрычніцкага раёна г. Мінска" патлумачылі, што транслітэрацыя прадугледжана для зручнай навігацыі па горадзе замежнікаў, якія прыедуць для ўдзелу ў Еўрапейскіх гульнях летам 2019-га.