Вызвалілі Шульгана і Канавальчыка, іх аштрафавалі на 5,4 млн рублёў кожнага

20 ліпеня Маскоўскі суд Мінска судзіў патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Юрыя Шульгана. Суддзя Таццяна Матыль аштрафавала яго на 5 мільёнаў 400 тысяч рублёў "за нецэнзурную лаянку", інфармуе Радыё Свабода.

Як паведамляла Еўрарадыё, Шульган быў затрыманы 17 ліпеня каля будынка ЦВК. Ён збіраўся занесці туды дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы. Аднак Юрыя Шульгана не прапусцілі, ахова палічыла, што ён не надта цвярозы. Яго затрымалі разам з кіраўніком групы Паўлюком Канавальчыкам. Да панядзелка яны заставаліся за кратамі.

Паводле вынікаў экспертызы, у Канавальчыка было 1,8 праміле алкаголю ў крыві, а ў Шульгана — 0,8 праміле. Шульган сказаў, што будзе абскарджваць прысуд.

Пазней судзілі Канавальчыка, яго таксама аштрафавалі "за нецэнзурную лаянку" на 5,4 млн рублёў.


Фота, відэа: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі