У Наваполацку з крамы вынеслі сейф з грашыма

У Наваполацку з крамы вынеслі сейф з грашыма

У Наваполацку з крамы, якая пачала працаваць толькі ў мінулым месяцы, вынеслі сейф з грашыма. Здарэнне адбылося ўначы 11 снежня. Як паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Віцебскага аблвыканкама Віталь Сапраненка, зламыснік патрапіў у будынак праз акно, якое разбіў. У сейфе знаходзілася крыху больш за тысячу рублёў.

Крымінальную справу распачалі па артыкуле “Крадзеж”. Злодзея шукалі з дапамогай службовага сабакі, але выніку гэта не дало.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі