У ноч на 11 траўня ў Беларусі магчымыя збоі ў працы пластыкавых картак

У ноч на 11 траўня ў Беларусі магчымыя збоі ў працы пластыкавых картак, інфармуе БЕЛТА.

Ад 2-й па 6-ю гадзіну банкаўскі працэсінгавы цэнтр будзе праводзіць работы па мадэрнізацыі апаратна-праграмнага комплексу прадпрыемства. У гэты час могуць быць перапынкі ў абслугоўванні картак у банках, якія карыстаюцца паслугамі цэнтра, а таксама ў гандлёвых і іншых арганізацыях, банкаматах, інфакіёсках і г.д.

Банкаўскі працэсінгавы цэнтр абслугоўвае банкаўскія плацежныя карткі сістэмы БелКарт і міжнародных сістэм VISA і MasterCard, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Беларусі. Яго паслугамі карыстаюцца каля двух дзясяткаў банкаў, сярод іх Беларусбанк, БПС-Сбербанк, Пріорбанк і іншыя.

Фота — 21.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі