У новым кліпе Вольскі запальвае кактэйль Молатава (відэа)
І не баіцца абвінавачанняў у экстрэмізме.
Над экранізацыяй песні "Шэрая кроў" з апошняга альбома музыкі "Грамадазнаўства" працаваў рэжысёр Сяргей Аўсяннік і прадакшн-студыя Cinema Pride.
У каментарыі парталу Tuzin.fm Лявон Вольскі зазначыў, што не баіцца абвінавачанняў у экстрэмізме:
"Хто здольны разумець, той зразумее сэнс гэтай працы. А хто не здольны, таму ўсё адно нічога не патлумачыш".
Апошні сольны альбом легенды беларускага року выйшаў 25 сакавіка. Яго жывая прэзентацыя адбудзецца восенню ў суседняй Вільні.