У Оршы затрымалі мужчыну, які катаў дзяцей на прычэпленых да аўтамабіля цюбінгах

Небяспечнае катанне зафіксавалі камеры відэаназірання

Небяспечнае катанне зафіксавалі камеры відэаназірання / t.me/pressmvd/

У Оршы затрымалі мужчыну, які катаў дзяцей на прычэпленых да аўтамабіля цюбінгах. На павароце іх занесла і яны сутыкнуліся з плотам, пашкодзілі яго. Гаспадыня ўчастка звярнулася ў міліцыю. Супрацоўнікі ДАІ высветлілі, якім чынам быў пашкоджаны плот. 30-гадовы аршанец буксіраваў у адным цюбінгу 6-гадовае дзіця, у другім — цесця і 3-гадовую дачку. Па шчаслівай выпадковасці падчас сутыкнення з плотам ніхто не пацярпеў. У дачыненні кіроўцы склалі некалькі пратаколаў.

Нядаўна Мінаховы здароўя паведаміла, што з пачатку зімы да медыкаў звярнуліся больш за 200 дзяцей, якія атрымалі траўмы падчас катання з горак на цюбінгах, лядзянках, санках. Па даных Генпракуратуры, 65 з іх атрымалі цяжкія траўмы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі