У Пермскім краі Расіі шасцікласнік адкрыў стральбу ў школе
Хлопчык зрабіў два стрэлы ў столь і дзверы / @shot_shot
Вучань адной з пасялковых школ у Пермскім краі Расіі прынёс у школу зброю і ўчыніў страляніну, паведамляе ТАСС са спасылкай на мясцовыя праваахоўныя органы.
"Ён паспеў адзін раз стрэліць з яго ў столь", — распавёў суразмоўца агенцтва.
У момант здарэння ў школе была толькі вахцёрка, і яна не пацярпела.
Па дадзеных МУС Расіі, стрэлаў было ўсё-ткі два — у сцяну і столь. Телеграм-канал Life shot публікуе фота разбітай дзверы і сцвярджае, што дзіця страляла у столь і дзверы. Life shot таксама паведамляе са спасылкай на мясцовыя ўлады, што хлопчык прынёс зброю ў школу праз канфлікт з кімсьці з аднакласнікаў.
"Вучань знаходзіўся ў стане эмацыйнага разладу. Дырэктар школы павяла дзіця ў кабінет і пасля размовы з вучнем пераканала яго аддаць ёй зброю. У выніку здарэння ніхто не пацярпеў", — распавёў прадстаўнік мясцовых уладаў.
Школьніка затрымалі, гэта вучань шостага класа гэтай школы. Цяпер следчыя разбіраюцца ў матывах яго ўчынку, а таксама спрабуюць зразумець, дзе ён узяў зброю.
Нагадаем, каля месяца таму ў Пярмі адзін з студэнтаў зладзіў стральбу на тэрыторыі дзяржаўнага нацыянальнага універсітэта. Тым разам загінулі шэсць чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.