"У Піцеры піць цяпер вы можаце штодзень". Чыноўніка звольнілі за кліп Шнурава
Былы кіраўнік камітэта па развіцці турызму Санкт-Пецярбурга Віктар Конанаў меў неасцярожнасць выказаць падзяку лідару гурта “Ленінград” Сяргею Шнураву за кліп "У Піцеры — піць". Праз гэта ён праславіўся на ўсю Расію, але яго калегам і кіраўніцтву кліп не так спадабаўся. Таму, не прапрацаваўшы і тры месяцы, генерал-маёр, выпускнік акадэміі ФСБ сышоў з пасады.
Тэлеканал "Дождж" зняў з ім інтэрв’ю па матывах кліпа "У Піцеры — піць", дзе ён пасля сыходу з працы, як герой кліпа, ходзіць па горадзе і п'е гарэлку з бутэлькі.
Аўтар песні Сяргей Шнураў звярнуўся да чыноўніка:
"Віктар Эдуардавіч, цяпер вы свабодны чалавек. І як свабоднаму чалавеку я скажу вам: у Піцеры піць цяпер вы можаце штодзень".
Падчас інтэрв'ю, якое выйшла ў праграме "Бремя Новостей", Конанаў сказаў, што наўпрост яго звальненне не звязанае з кліпам, але ўсё так наклалася, што атрымалася вельмі весела.
"Чаму мы не саромеемся, калі едзем піць піва у Прагу альбо на Актоберфэст у Германію, а там людзі такое вырабляюць", — адказаў былы чыноўнік крытыкам кліпа.