У Польшчы на мяжы з Беларуссю зноў знайшлі цела мужчыны
Цела мігранта знайшлі ў Белавежскай пушчы / bialystok.wyborcza.pl
Польскія вайскоўцы знайшлі недалёка ад мяжы з Беларуссю цела яшчэ аднаго ўцекача. Пра гэта паведамляе bialystok.wyborcza.pl. Цела знайшлі недалёка ад вёскі Замоша (гэта ў Белавежскай пушчы). Мужчыну меркавана было 39 гадоў.
Падобная сітуацыя была крыху больш за тыдзень таму. 12 сакавіка ў раёне Белавежскай пушчы польскія актывісты выявілі труп 23-гадовага мужчыны з Афганістана.
Польскія памежнікі кажуць, што на польска-беларускай мяжы загінула ўжо амаль 40 чалавек. Але "гэта афіцыйная статыстыка: гэтыя людзі былі знойдзеныя, і іх смерць была пацверджаная з дапамогай іх блізкіх або амбасадаў", кажуць валанцёры, якія аказваюць мігрантам гуманітарную дапамогу на мяжы.
Праблема з уцекачамі на межах Беларусі з ЕС, нагадаем, узнікла каля двух гадоў таму — пасля ўвядзення чарговых санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі. У ЕС перакананыя, што беларускі рэжым садзейнічаў узнікненню міграцыйнага крызісу на мяжы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.