У Шакіры і Жэрара Піке нарадзіўся другі сын
Калумбійская спявачка і абаронца “Барселоны” ў чацвер ноччу сталі бацькамі ў чарговы раз.
Знакамітая калумбійская спявачка Шакіра і абаронца “Барселоны” Жэрар Піке сталі бацькамі другі раз, у іх нарадзіўся сын. Дзіця з'явілася на свет у чацвер у 23 гадзіны ў шпіталі Téknon de Barcelona. Спявачцы зрабілі кесарава сячэнне, ускладненняў не было. Найбольш верагодна, што выпішуць яе ў суботу ці нядзелю
Бацькі яшчэ не назвалі імя свайго другога сына, піша El Mundo.
Выданне таксама распавядае, што ў барселонскім шпіталі, дзе праходзілі роды, спявачка замовіла ўвесь паверх, каб пазбегнуць цікаўных вачэй.
Цяжарнасць Шакіры прайшла ў спакоі. Апошнія дні перад родамі бацькі правялі са сваім старэйшым сынам Міланам.
Фота: El Mundo