У суд пайшла першая справа супраць "змагароў з педафіламі" ў Мінску

Па яго словах, якія перадае interfax.by, пацярпелыя ад дзеянняў так званых "змагароў з педафіламі" ў Мінску пачалі звяртацца з заявамі ў праваахоўныя органы. У адным з мінскіх судоў ужо разглядаецца крымінальная справа.



Па словах пацярпелага ад "змагароў з педафіламі", справа разглядаецца ўжо год. Паседжанні часта пераносіліся, бо адказчыкі проста не з'яўляліся, два з іх зараз хаваюцца і знаходзяцца ў вышуку, адзін пад следствам па іншай справе.



Нагадаем, на мінулым тыдні ў інтэрнэце з'явіўся відэаролік. На ім відаць, як прадстаўнікі структуры, якая абвясціла сябе змагарамі з педафіламі, зладзілі самасуд над маладым мінчуком.



Па словах Ластоўскага, мінчук ужо звярнуўся па дапамогу да адваката, яны рыхтуюць заяву ў праваахоўныя органы.



Фота Аляксандра Ластоўскага — nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі