У Трампа з'явіўся шанец — ён зноў апярэдзіў Байдэна ў сацапытаннях

Дональд Трамп / Reuters
Дональд Трамп / Reuters

Дзеючага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа гатовы падтрымаць 48% рэспандэнтаў, кандыдата ад Дэмакратычнай партыі Джозэфа Байдэна — 47%. Яшчэ 3% аддаюць перавагу іншаму кандыдату, астатнія не вызначыліся. Гэта дадзеныя даследавання, праведзенага даследчай службай Rasmussen Reports.

"Ідуць плячом да пляча",каментуюць сацыёлагі вынікі апытання. Тым не менш яны адзначаюць, што у Трампа ўпершыню з сярэдзіны верасня атрымалася вырвацца наперад. Яшчэ тыдзень таму Байдэн быў лідарам у сацапытаннях з больш значным адрывам: 49% супраць 46% падтрымкі ў Трампа.

Цікава, што Rasmussen - адзіная служба, якая прадказвае зараз перамогу дзеючаму прэзідэнту. Зрэшты 4 гады таму з яе апытання выходзіла, што прэзідэнтам ЗША павінна стаць Хілары Клінтан.

Выбары прэзідэнта ЗША пройдуць 3 лістапада.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі