У Вярхоўны суд Беларусі падалі заяву аб банкруцтве "Дэльта Банка"

24 красавіка ў Вярхоўны суд Беларусі была пададзена заява аб банкруцтве ЗАТ "Дэльта Банк". Копія заявы накіравана ўсім крэдыторам банка ў адпаведнасці з усталяванай заканадаўствам працэдурай.

Як паведамляе БЕЛТА, у выпадку прызнання "Дэльта Банка" банкрутам будуць выконвацца ўсе прадугледжаныя заканадаўствам працэсуальныя дзеянні. Гаворка ідзе аб фарміраванні рэестра патрабаванняў крэдытораў, правядзенні іх сходу, зацвярджэнні плана лiквiдацыi. Пасля гэтага пачнуцца выплаты кампенсацыі укладчыкам з ліку юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. Абавязацельствы перад імі будуць выконвацца за кошт маёмасці банка. Мяркуецца, што гэта адбудзецца ў другой палове года.

Прыём заяваў на вяртанне ўкладаў у “Дэльта Банку” спыняецца 27 красавіка

Нагадаем, што Нацбанк адклікаў ліцэнзію ў “Дэльта Банка” з 18 сакавіка ў сувязі з невыкананнем ліцэнзійных патрабаванняў, а таксама складаным фінансавым становішчам крэдытнай арганізацыі.

Фота: sputnik.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі