У Жлобіне шукаюць 7-гадовую дзяўчынку, якая сышла з дома

У Жлобіне шукаюць 7-гадовую дзяўчынку, якая сышла з дома

У Жлобіне шукаюць 7-гадовую школьніцу Лізавету Кірэйчук, якая ўчора ўвечары сышла са двара свайго дома і дагэтуль пра яе няма ніякіх звестак. Як паведамляе сайт УУС Гомельскага аблвыканкама, дзяўчынка сышла разам з дарослай жанчынай, Ражковай Інай Анатольеўнай 1971 года нараджэння і пра яе таксама ніякіх звестак. Кім жанчына даводзіцца зніклай дзяўчынцы, праваахоўнікі не ўдакладняюць.

Прыкметы Лізаветы Кірэйчук: з выгляду 8 гадоў, рост 125 см, мажная, валасы светлыя, сярэдняй даўжыні, твар авальны, вочы зялёныя, нос прамы, асаблівых прыкметаў не мае. Была апранутая ў сукенку сіняга колеру, басаножкі белага колеру.

Прыкметы Іны Ражковай: з выгляду 40-45 гадоў, рост 160-165 см, сярэдняга целаскладу, валасы афарбаваныя ў светлы колер, сярэдняй даўжыні, твар авальны, вочы карыя, нос прамы, асаблівых прыкметаў не мае. Была апранутая ў чырвоную сукенку, ружовыя шкарпэткі і белыя басаножкі.

Усіх, хто мае інфармацыю пра зніклых, просяць патэлефанаваць па нумарах +375233431366, +375296083402, +375293204086, +375445693141 або 102.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі