Удзельніка стыхійнай апазіцыйнай акцыі ў Мінску аштрафавалі на 720 тысяч рублёў

Удзельніка стыхійнай апазіцыйнай акцыі ў Мінску аштрафавалі на 720 тысяч рублёў

У пятніцу суд Маскоўскага раёна Мінска (суддзя Таццяна Матыль) аштрафаваў на 720 тысяч рублёў удзельніка стыхійнай апазіцыйнай акцыі ў дзень выбараў Артура Жука. Яго пакаралі за "нецэнзурную лаянку", інфармуюць праваабаронцы.

Як паведамляла Еўрарадыё, у чацвер да Жука на працу на Мінскі завод колавых цягачоў прыходзілі два міліцыянеры ў цывільным адзенні. Яны склалі пратакол і перадалі яму позву ў суд.

У стыхійнай акцыі пратэсту 11 кастрычніка ў Мінску ўдзельнічала некалькі сотняў чалавек. Яны прайшлі ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Незалежнасці.

Як 17-гадовага юнака абвінавацілі ў правядзенні мітынгу ў Мінску (відэа)

Фотарэпартаж са стыхійнай акцыі пратэсту ў Мінску

Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі