Урад нарэшце знайшоў кандыдатуру на пасаду першага намесніка начальніка БЧ

Аляксандр Харашэвіч

Аляксандр Харашэвіч / mgazeta.by

Новым першым намеснікам начальніка Беларускай чыгункі (БЧ) зрабіўся Аляксандр Харашэвіч. Адпаведную пастанову прыняў Савет Міністраў. Да гэтага прызначэння Харашэвіч узначальваў Мінскае аддзяленне БЧ.

Пасада першага намесніка начальніка чыгункі пуставала з чэрвеня. Раней гэтую пасаду займаў Пётр Дулуб. Яго звольнілі і затрымалі паводле падазрэння ў атрыманні хабараў. У МУС казалі, што ім сталі вядомыя "факты сістэмнага хабарніцтва пры лабіяванні інтарэсаў камерцыйных структур, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы грузаперавозак".

У жніўні стала вядома пра звальненне яшчэ аднаго намесніка начальніка Беларускай чыгункі Сяргея Сізіна. У пастанове Саўміна тады гаварылася, што падставай для звальнення зрабілася "парушэнне працаўніком пісьмовага абавязання, прадугледжанага заканадаўствам аб барацьбе з карупцыяй". 12 жніўня Лукашэнка прызначыў новага начальніка БЧ. Ім зрабіўся Валерый Вярэніч — раней першы намеснік міністра транспарту і камунікацый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі