Усе 8 высакавольтных ліній электраперадач будуць адноўленыя да 17.00
Усе 8 высакавольтных ліній электраперадачы, якія напярэдадні пашкодзіў цыклон "Даніэла", будуць адноўленыя да 17-й гадзіны. Пра гэта журналістам заявіў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Косінец.
Як перадае БЕЛТА, 394 населеныя пункты пакуль застаюцца без электраэнергіі пасля стыхіі. Завея 12 студзеня пакінула без электрычнасці больш за 1700 населеных пунктаў, пацярпелі 165 ліній электраперадачы, 5388 трансфарматарных падстанцый.