Усіх пазнаеце? Вядомыя беларусы паказваюць сябе ў 21 год
#Мне21
"Ты зусім не змянілася!", "А я б і не пазнаў…"
Сацыяльныя сеткі накрыў мілы і настальгічны чэлендж: людзі масава дзеляцца сваімі здымкамі, на якіх ім 21 год.
— Вірус #Мне21 распаўсюджваецца з хуткасцю святла, вакцыны няма! — жартуюць на гэты конт карыстальнікі фэйсбука. — Хто ж падагнаў гэтую "заразу"?
Як піша The New York Times, усё пачалося пасля таго, як 43-гадовы амерыканец Даміян Раф з Арызоны яшчэ 23 студзеня размясціў у сябе ў Instagram здымак з сямейнай паездкі ў Мексіку — у самбрэра і з куфлем Dos Equis. Тады яму якраз споўніўся 21 год (менавіта ў гэтым узросце ў ЗША надыходзіць паўналецце).
Акцыя хутка завірусілася, у тым ліку сярод беларусаў. Здымкамі са сваіх архіваў дзеляцца музыкі, палітыкі, грамадзянскія актывісты і шмат іншых вядомых людзей.
Гэта сапраўды заразна. Вы толькі паглядзіце, ува што ператварыліся стужкі сацыяльных сетак!
А як змяніліся мы самі?
Некаторыя супрацоўнікі Еўрарадыё таксама вырашылі паўдзельнічаць у чэленджы і ўзгадаць тыя часы, калі нам было па 21...
А вы ўжо паўдзельнічалі?
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.