Вакаліст AC/DC можа цалкам згубіць слых

Вакаліст AC/DC можа цалкам згубіць слых

Вакаліст AC/DC Браян Джонсан вымушаны перарваць тур па ЗША з-за пагрозы поўнай страты слыху. Дактары настойліва парэкамендавалі музыку "завязаць" з канцэртнай дзейнасцю. Рэшту амерыканскіх гастроляў гурт адклаў на нявызначаны тэрмін, але абяцае, што гэтыя дзесяць канцэртаў абавязкова адбудуцца, праўда, з запрошаным вакалістам.


Летам аўстралійскія рокеры мусілі наведаць Еўропу, але ці здзейсняцца іх планы, пакуль не паведамляецца.


Нагадаем, Браян Джонсан прыйшоў у гурт у 1980 годзе пасля смерці Бона Скота. І з тых часоў быў нязменным вакалістам каманды, запісаўшы з ёй 10 альбомаў.


У 2014 годзе гітарыст і адзін з заснавальнікаў AC/DC Малкальм Янг быў вымушаны адмовіцца ад музыкі ў сувязі з прагрэсуючай дэменцыяй — разладам мыслення. А бубнач AC/DC Філ Рад згубіў сталае месца ў гурце з-за праблем з законам. Замест Малкальма цяпер грае яго пляменнік Стыў Янг, а за бубны сеў колішні барабаншчык каманды Крыс Слэйд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі