Віцебская міліцыя зацікавілася відэа, на якім падлетак ходзіць па парэнчах моста

Віцебская міліцыя зацікавілася відэа, на якім падлетак ходзіць па парэнчах моста

Віцебская міліцыя зацікавілася відэа, на якім падлетак ходзіць па парэнчах моста. Яно з’явілася ў сацыяльных сетках. На відэа відаць, што юнак ідзе па парэнчах моста імя Блахіна праз Заходнюю Дзвіну. Цяпер міліцыянеры Чыгуначнага РАУС Віцебска праводзяць праверку. Як адзначае БЕЛТА, па яе выніках дзеянням падлетка “будзе дадзена прававая ацэнка”.

Дарэчы, яго твар на відэа не трапіў. Але ў пачатку роліка бачны твар іншага хлопца, які знаходзіўся побач.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі