Вінаградава адправілі за краты на 25 сутак, Арцыбашава — на 15

Грамадскага актывіста Паўла Вінаградава прызналі вінаватым "у непадпарадкаванні міліцыі і нецэнзурнай лаянцы". Паводле абодвух абвінавачванняў ён атрымаў па 15 сутак. Часткова склаўшы два гэтыя пакаранні, агульны тэрмін скарацілі да 25 сутак. Рашэнне выносіла суддзя Таццяна Матыль. Раней яна арыштавала на 15 сутак Аляксандра Арцыбашава, паведамляе Радыё Свабода.



Вінаградаў заявіў у судзе, што яго і Арцыбашава хочуць "нейтралізаваць" напярэдадні выбараў у мясцовыя саветы (23 сакавіка) і Дня Волі (25 сакавіка).



Нагадаем, увечары 13 сакавіка Аляксандр Арцыбашаў прыехаў на машыне да інспекцыі Маскоўскага раёна, дзе адзначаўся былы палітвязень Павел Вінаградаў, які знаходзіцца пад наглядам. Але калі Вінаградаў выходзіў з будынку, яго затрымалі міліцыянты. Потым ДАІ затрымала і Арцыбашава. Ноч яны правялі ў турме на Акрэсціна.
 


На здымку Павел Вінаградаў і Аляксандр Арцыбашаў. Фота — svaboda.org
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі