Выбары ў ЗША: у Байдэна — больш выбарцаў, у Трампа — ключавых штатаў

Выбары ў ЗША: у Байдэна — больш выбарцаў, у Трампа — ключавых штатаў

У ЗША 3 лістапада прайшлі прэзідэнцкія выбары. Асноўная барацьба разгарнулася паміж рэспубліканцам, дзеючым прэзідэнтам Дональдам Трампам і прадстаўнікоўм дэмакратаў, былым віцэ-прэзідэнтам пры адміністрацыі Абамы Джо Байдэнам.

Па стане на 8:00 паводле мінскага часу ва ўсіх штатах акрамя Аляскі ўчасткі ўжо зачыніліся. Ідзе падлік галасоў.

Паведамляецца, што па стане на 23:50 паводле часу ўсходняга ўзбярэжжа ЗША Байдэн атрымаў 49,7% галасоў (57 151 222), у Трампа — 48,6% (55 904 785). Хаця Трамп набраў пакуль што менш галасоў, назіральнікі адзначаюць, што ён лідзіруе ў ключавых штатах.

Выбары прэзідэнта ў ЗША адбываюцца не наўпрост, а праз калегію выбарцаў. Амаль ва ўсіх штатах кандыдат, які набраў большасць галасоў, атрымлівае ўсе галасы выбарцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі