Як Аляксандр Лукашэнка палохаў 400 удзельнікаў "Мінскага дыялогу"

Аляксандр Лукашнэнка выступае на "Мінскім дыялогу".
Аляксандр Лукашнэнка выступае на "Мінскім дыялогу".

24 мая Аляксандр Лукашэнка выступіў з прамовай перад 400 удзельнікамі форуму "Мінскага дыялогу" па бяспецы ва Усходняй Еўропе. Кіраўнік Беларусі лічыць, што ў цяперашніх міжнародных адносінах назіраецца "дэфіцыт дыялогу", які і павінна ліквідаваць "мінская пляцоўка".

Прамова Лукашэнкі аб становішчы спраў у свеце была поўная занепакоенасці і перасцярог. І гэты палітычны крок цалкам вытлумачальны: чым больш напружанасці – тым больш патрэбны стол для перамоваў, за якім можна вырашыць праблемныя пытанні. Парадокс, але Беларусі, якую Лукашэнка прэзентуе самай мірнай краінай на свеце, выгадна, каб па Еўропе блукаў прывід вайны. Але толькі прывід. Каб "заўтра была вайна", але каб гэтае "заўтра" ніколі не наступіла.

Еўрарадыё каротка заканспектавала асноўныя тэзісы з прамовы Лукашэнкі:

Сёння няма больш важнага пытання, чым захаванне міру і яго ўстойлівае развіццё.

Еўрапейская архітэктура бяспекі не перажывала такога глыбокага сістэмнага крызісу з часоў халоднай вайны.

Планета блізка падышла да сур'ёзнага канфлікту. Мы не можам чакаць, калі палыхне пажар Трэцяй сусветнай вайны. Гэта было б недаравальнай бестурботнасцю.

Вялікія дзяржавы, прызначаныя быць гарантамі стабільнасці, не могуць прыйсці да адзінага меркавання ні па адным з сур'ёзных пытанняў. Але гэта не азначае, што іншыя краіны павінны сядзець моўчкі і чакаць.

Траціна дзяржаў нашай планеты так ці інакш ўцягнутыя ў баявыя дзеянні.

Как Александр Лукашенко пугал 400 участников “Минского диалога”

Мы не з Расіяй супраць Еўропы і не з Еўропай супраць Расеі. Мы ў прынцыпе не прымаем гэтае пытанне – з кім мы.

Так званыя "чырвоныя лініі" ўжо нікога не спыняюць і спыніць не могуць.

Беларусі і многім краінам Цэнтральнай і Усходняй Еўропы пагражае апынуцца на лініі цывілізацыйнага разлому.

За кароткі прамежак часу Беларусь прыняла ў сябе – ўдумайцеся толькі! – больш за 150 тысяч уцекачоў – украінскіх перасяленцаў і іх сем'яў.

Калі ва Украіне не будзе міру, будзе горача не толькі нам, але і ўсім вам.

Паміж Захадам і Расеяй адбываецца інфармацыйная вайна, а цяпер залучаюць туды Кітай.

АБСЕ неабходна сумесна падтрымаць, можна нават сказаць – рэанімаваць. Многія ўжо забыліся, што такое АБСЕ.

Адзіны шлях ўрэгулявання любых канфліктаў – адмовіцца ад эмоцый і ўзаемнай крыўды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі