Якім павінен быць беларуска-рускі слоўнік для першакласнікаў?

Беларуска-рускі слоўнік для дзяцей, які чакае, каб яго выдалі
Беларуска-рускі слоўнік для дзяцей, які чакае, каб яго выдалі

Госця Еўрарадыё Вольга Завізіённая — мама дзяўчынкі Сашы, якая паспяхова вучыцца ў пачатковай школе. Праблем з прадметамі няма, не лічачы беларускай мовы.

"Аказалася, што праграма навучання па гэтым прадмеце пабудавана на ідэі "дзіця і так гаворыць", — тлумачыць Вольга. — Але так бывае далёка не заўсёды, у тым ліку — у нашым з Сашай выпадку. Дзіцяці патрэбна дапамога ў засваенні матэрыялу".

Пошукі адказаў на пытанне "Як дапамагчы?" прывялі да ідэі стварэння слоўніка: такога, які быў бы цікавы 6-гадоваму дзіцяці.

Якім будзе гэты слоўнік? Чым ён адрозніваецца ад іншых? Як дапамагчы маці рэалізаваць свой праект? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні спрабуем знайсці ў нашым жывым эфіры.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі